75 лет Год малой Родины "Прямые телефонные линии" II Европейские игры 2019 года
Главная - 70 лет Великой Победы

70 лет Великой Победы

План проведения праздничных мероприятий, посвященных 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Конкурс «Серебряная нить» пройдет в Минской области к 70-летию Победы в Великой Отечественной войне

Pайонная акция «Память сердца»

ПОЛОЖЕНИЕ о проведении районной акции «Память сердца» в городе Старые Дороги, посвященной 70-й годовщине Победы в Великой Отечественной войне

Рабочий план подготовки и празднования 70-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Героі Савецкага Саюза – ураджэнцы Старадарожчыны


«Дарогі мужнасці» вядуць у будучыню

Прэзентацыя стужкі, якая занатавала расповяды ўдзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай, адбылася на мінулым тыдні ў Палацы культуры. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Давыдаў, выступаючы перад прысутнымі, адзначыў, што гэты фільм праз час данясе да нашчадкаў жывы подых памяці прадні вайны на нашай зямлі, пра подзвігі землякоў. “Шчыра рады, што ідэя атрымала такое ўдалае творчае ўвасабленне”, — падкрэсліў ён. Было вельмі прыемна, што на прэм’еры знайшла магчымасць прысутнічаць ганаровая госця — дачка Героя Савецкага Саюза Івана Барысавіча Непачаловіча Ала Іванаўна Непачаловіч. У зале знаходзіліся і іншыя героі фільма — ветэраны вайны.

Кінастужка стала працягам маштабнай патрыятычнай работы, якая вядзецца на Старадарожчыне. Нагадаем, што апошнім часам убачыла свет другое дапоўненае выданне кнігі “Памяць”, святой традыцыяй нашай зямлі стаў догляд за помнікамі байцам Чырвонай Арміі, у новых праектах уздзельнічаюць дарослыя, дзеці і моладзь.

Пры праглядзе фільма ахоплівае асаблівае пачуццё. Чым далей у мінулае адступае вайна, тым вастрэй разуменне драмы, якая разгортвалася на нашай зямлі, і прынесенай народам ахвяры. Удумайцеся ў простыя лічбы, якія ў справаздачах і вы-ступленнях не закранаюць па-сапраўднаму наша разуменне і душу. У невялікім Старадарожскім раёне, плошча якога складае 1300 кв. км, налічваецца 125 помнікаў воінскай славы. Атрымліваецца, што крывёю палітая літаральна кожная пядзь зямлі. А з улікам захаванняў, якія засталіся невядомымі, гэтыя лічбы, несумненна, нашмат вышэй. Такі быў кошт Перамогі. Асабліва важна памятаць пра яго сёння, калі сучаснасць, поўная небяспекамі, зноў правярае народы на любоў да Радзімы, на адзінства і брацтва.