II Европейские игры 2019 года 75 лет "Прямые телефонные линии" Год малой Родины
Главная - Актуальная информация

ЗОРКІ — МНАГАДЗЕТНЫМ МАЦІ!

03.12.2018

Ордэны мнагадзетных маці — дзевяціпрамянёвыя зоркі — уручыў тром старадаражанкам старшыня райвыканкама Мікалай Карповіч.

Урачыстая цырымонія адбылася раніцай у аўторак на пачатку пасяджэння раённага выканаўча гакамітэта.

Пад шчырыя апладысменты прысутных высокія ўзнагароды атрымалі Людміла Сыцька, Вольга Шэшка і Марына Гарбачова.


Сярод мам няма ніводнай хатняй гаспадыні: усе яны займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю, ніводная не пакінула работу, паспяваюць яшчэ і займацца грамадскімі справамі, і заставацца такімі прывабнымі, вясёлымі і энергічнымі.