Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Службы и структурные подразделения района  >  Районный отдел по чрезвычайным ситуациям учреждения «Минское областное управление МЧС»  >  Информирование населения
Интернет-ресурсы
Информирование населения
15.08.2018
Дзень бяспекі ў «Крынічцы»

У перыяд летніх канікул, калі адпачынак у самым разгары, вуліцы гарадоў і пасёлкаў прыкметна пусцеюць, а вось у аздараўленчых летніх лагерах ажыятаж. У рамках прафілактычнай акцыі «Канікулы без дыму і агню» старадарожскія ратвальнікі наведалі дзетак, адпачываючых на чацвертай змене ў аздараўленчым лагеры «Крынічка».


Гасцей дзятва чакала з нецярпеннем: ратавальнікі падрыхтавалі для дзяцей цікавейшае мерапрыемства, якое прайшло ў форме квэст-гульні «Шыфар 112». Прайшоўшы 7 этапаў, дзеці успомнілі правілы бяспечных паводзін у побыце, на вадзе, у лесе, аналізавалі прапанаваныя сітуацыі і знаходзілі з іх выхад. Хлопцы і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх прапанаваных заданнях і разам з ратавальнікамі вучыліся таму, як правільна разводзіць вогнішча, як паводзіць сябе пры разліве ртуці, ратавалі тапельцаў. Лепшыя знаўцы правіл бяспекі былі узнагароджаны ганаровымі граматамі.


Гэты дзень быў пазнавальным не толькі для дзяцей, але і для дарослых: ратавальнікі правялі прафілактычную размову з працоўным калектывам. Прысутным распавялі аб асноўных прычынах ўзнікнення пажару, нагадалі парадак дзеянняў пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Бо ад правільных і своечасова прынятых рашэнняў дарослых у выпадку ўзнікнення непрадбачаных абставінаў будзе залежаць жыццё і здароўе дзяцей.


І гэта яшчэ былі не ўсе сюрпрызы, падрыхтаваныя для выхаванцаў лагера. Пад адкрытым небам дзецей чакала вялікая чырвоная машына, якая гучным сігналам запрашала ўсіх у захапляльны свет сапраўдных ратавальнікаў. Не толькі хлапчукі, але і дзяўчынкі з задавальненнем прымяралі «баёўку» і апараты на сціснутым паветры, знаёміліся бліжэй з аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Усё гэта выклікала ў дзяцей ўсмешкі, яркія эмоцыі і станоўчы настрой. У завяршэнні сустрэчы па ўжо існуючай традыцыі для ўсіх адпачывальнікаў ратавальнікі зладзілі сапраўдную «водную феерыю». Захапленню не было мяжы!








Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»