Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Службы и структурные подразделения района  >  Районный отдел по чрезвычайным ситуациям учреждения «Минское областное управление МЧС»  >  Информирование населения
Интернет-ресурсы
Информирование населения
07.09.2018
"Урок бяспекі" - абавязкова ў школьным раскладзе

Для кожнага чалавека самыя яркія і светлыя ўспаміны - з дзяцінства. І гэта не дзіва, бо менавіта ў гэты цудоўны перыяд усё адбываецца ўпершыню: першая радасць, сімпатыя, каханне, сяброўства, і, вядома, першая гульня... На жаль, ёсць такія гульні, якія могуць пазбавіць дзіця гэтага самага дзяцінства і, што яшчэ страшней, нават жыцця. Дапамагчы дзецям не зрабіць памылку, якая можа стаць рокавай, навучыць іх бяспечным гульням, як дзейнічаць, калі небяспека побач, павінны мы, дарослыя - бацькі, настаўнікі і, вядома, ратавальнікі.


У рамках другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі - дзеці!» ва ўстановах адукацыі Старадарожскага раёна праводзяцца «Урокі бяспекі», у ролі настаўнікаў на якіх, выступаюць ратавальнікі.


Так, у адзін з вераснёўскіх дзён трывожны сігнал аб эвакуацыі прагучаў у сярэдняй школе №1 г.Старыя Дарогі. За лічаныя хвіліны будынак пакінулі вучні, педагогі і персанал. Аднак, як высветлілася пазней, няштатная сітуацыя была вучэбнай. «Атрымаўшы залік», школьная жыццё вярнулася ў звычайнае русла. Аднак тэма бяспекі на гэтым не скончылася. Разам з навучэнцамі пачатковых класаў ратавальнікі разглядалі розныя надзвычайныя сітуацыі і шукалі шляхі выхаду з іх. Рабяты спаборнічалі ў конкурсах і віктарынах, успомнілі і паўтарылі парадак дзеянняў пры пажары, правілы паводзін у побыце і на вуліцы.


Напрыканцы усе ўдзельнікі мерапрыемства паабяцалі работніку МНС, што ніколі не будуць парушаць правілы бяспекі, будуць строгая сачыць за тым, каб і бацькі гэтыя правілы выконвалі!




Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»