Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Службы и структурные подразделения района  >  Районный отдел по чрезвычайным ситуациям учреждения «Минское областное управление МЧС»  >  Информирование населения
Интернет-ресурсы
Информирование населения
09.10.2018
"Дзень бяспекі" для асаблівых дзяцей

Сярод нас побач са здаровымі, разгаворлівымі і няўрымслівымі гарэзамі, жывуць дзеці з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Пытанне бяспекі такіх рабят заўсёды актуальны: з прычыны асаблівасцяў свайго развіцця яны не толькі могуць справакаваць надзвычайную сітуацыю, але і, трапіўшы ў яе, стаць ахвярай.


У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі “Моладзь за бяспеку” да навучэнцаў спецыялізаванага класа раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці, якіх дзеці заўсёды чакаюць з нецярпеннем. Старадарожскія ратавальнікіразам з актывістамі клуба “Бліжэй да жыцця” падрыхтавалі для выхаванцаў цэнтра забаўляльна-навучальную праграму, падчас якой кожны з удзельнікаў набыў пэўныя веды і назапасіў пазітыўныя эмоцыі.


Сабраўшыся ва ўтульнай актавай зале, рабяты дружна адказвалі на пытанні ратавальнікаў, гулялі ў гульні, у ходзе якіх навучыліся правільна выклікаць пажарную службу. А ўжо знаемыя і усімі любімыя героі мультфільма «Чароўная кніга МНС» нагадалі дзецям пра тое, як трэба паводзіць сябе, каб не патрапіць у экстрэмальную сітуацыю. Напрыканцы кожны ўдзельнік акцыі атрымаў на памяць кніжку-размалёўку. У падзяку за такое цікавае і насычанае мерапрыемства госці пачулі ў свой адрас гучнае і дружнае «Дзякуй!»





Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»