Главная English version Карта сайта
Адрес райисполкома:
222932 г. Старые Дороги,
ул. Пролетарская, 38
e-mail: isp@staryedorogi.minsk-region.by
Телефон: 
 (8-01792) 55539
 
Официальный сайт
Официальный сайтОфициальный сайт Официальный сайт
<##lang_search>
Главная  >  Службы и структурные подразделения района  >  Районный отдел по чрезвычайным ситуациям учреждения «Минское областное управление МЧС»  >  Информирование населения
Интернет-ресурсы
Информирование населения
17.10.2018
Дзень нараджэння любімай арганізацыі святкуем разам!

Яркім і запамінальным завяршэннем рэспубліканскай акцыі "Моладзь за бяспеку!" у Старадарожскім раёне стала правядзенне канцэртнай праграмы, прысвечанай Дню нараджэння беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.


На мерапрыемства былі запрошаны актывісты з усяго раёна, а таксама педагогі, якія падтрымліваюць юных ратавальнікаў у іх дзейнасці па прапагандзе бяспекі сярод насельніцтва.


У гэты вечар ратавальнікі падрыхтавалі для моладзі насычаную забаўляльную праграму, падчас якой хлопцы і дзяўчаты не толькі весела адпачылі, але з карысцю правялі вольны час, паўтарыўшы асноўныя правілы пажарнай бяспекі. Увогуле, цікава было ўсім. І, вядома, за праяўленую актыўнасць і веды ўсе ўдзельнікі і пераможцы былі атрымалі памятнымі прызамі.


Самай яркай і доўгачаканай падзеяй вечара стала, вядома, ўзнагароджанне актывістаў граматамі за актыўны ўклад у дзейнасць моладзевага руху, а таксама ўручэнне пасведчанняў новаспечаным членам арганізацыі.


Кульмінацыяй ўрачыстага мерапрыемства стала канцэртная праграма, падрыхтаваная юнымі ратавальнікамі.


Дзень нараджэння любімай арганізацыі прайшоў на «Ура!» І юныя ратавальнікі ўпэўнены - наперадзе ў іх яшчэ шмат цікавых спраў, у якіх яны змогуць сябе праявіць.






Все новости рубрики
© Стародорожский районный исполнительный комитет, 2008
Разработка сайта БЕЛТА
Поддержка сайта УП «Минская волна»