баннер 1 100 лет БССР Год малой Родины "Прямые телефонные линии"
Главная - Предстоящие события

У аграгарадку Шчыткавiчы адбудзецца фэст-кiрмаш

03.12.2018

17 лістапада ў аграгарадку Шчыткавічы адбудзецца фэст-кірмаш “Мая вёска: даўніна і сучаснасць”.

Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага прыхода святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміана святара Аляксандра Понтуса. Арганізатарам фэста выступае і Старадарожскі райвыканкам.


Урачыстасць прымеркавана да прастольнага свята — ушанавання памяці святых Касмы і Даміана, у гонар якіх асвячоны храм у Шчыткавічах.


Праграма мерапрыемства будзе насычанай. Пачнецца яна з богаслужэння, затым удзельнікаў свята чакае смачная каша, выступленне артыстаў мастацкай самадзейнасці са Старадарожчыны, а таксама гасцей з Мінску.